Задачы азнаямлення дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай
У празаічных i паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца i тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства i прыроды, свет чалавечых пачуццяўi узаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму ўздзеянню розныя: праз апавяданні дзеці пазнаюць лаканічнасць i дакладнасць слова; у творах малога фальклорнага жанру i вершах улоуліваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмічнасць; літаратурныя i народныя казкі раскрываюць перад імі яе трапнасць i выразнасць, багатства роднай мовы жывымі вобразнымі характарыстыкамі, параўнаннямі.
Перад педагогамі дашкольных устаноў ставяца задачы:
па-першае, вызначаць тыя творы мастацкай літаратуры, якія дзецям патрэбна прачытаць, расказаць, вывучыць на памяць; выхоўваць у дзяцей любоў да мастацкага слова, павагу да кнігі;
па-другое, кожны мастацкі твор трэба давесц да дзяцей як твор мастацтва, раскрыць яго задуму, зацікавіць слухачоў эмацыянальнымі адносінамі літаратурных персанажаў, ixпачуццяміi учынкамі.
Уменне ўспрымаць літаратурны твор, усведамляць разам са зместам элементы мастацкай выразнасці само па сабе да дзіцяці не прыходзіць: яго трэба развіваць i выхоўваць з самага ранняга ўзросту. 3 гэтай нагоды выхавацелю, перад тым як знаёміць дзяцей з твopaмi, неабходна зразумець i ўспрыняць ix, сумець прааналізаваць змест, вызначыць мастацкую форму, а таксама авалодаць, тэхнікай чытання i расказвання, ведаць біяграфічныя звесткі аб аўтары мастацкага твора.
Метады i прыёмы азнаямлення дзяцей з мастацкай літаратурай
Знаёмства з твopaмi мастацкай літаратуры (чытанне, расказванне, завучванне, пераказ, драматызацыя) ажыццяўляецца на занятках, а часцей за ўсё ў штодзённым жыцці.
Як вядома, слуханне i разумение — гэта першая ступень авалодвання мовай. Таму, калі дзеці слухаюць выхавальніка, яны вучацца разумець пачутае, успрымаць беларускую мову. Пажадана, каб педагог не толью чытаў тэксты, але i расказваў i, каб лагічна даносіў думку, каб мова яго была прыгожая i мастацкі выразная. Выхавацель перад чытаннем твора расказвае аб рэальных падзеях, фактах, якія знайшлі адлюстраванне ў гэтым мастацкім творы. Такім чынам, аутарскі тэкст набывае для дзяцей большую значнасць i важнасць. Потым выхавацель гутарыць аб прачытаным з мэтай высвятлення, што цікавага дзеці пазналі ў гэтым творы.
Каб навучыць дзяцей слухаць мастацкі твор, дапамагчы iм засвоіць яго змест i эмацыянальны настрой, выхавацель, акрамя выразнага чытання, выкарыстоўвае дадатковыя метадычныя прыёмы, якія развіваюць навыкі i уменні слухання, запамінання i разумення. Гэта могуць быць:
- паўторнае чытанне тэкста;
- паўторнае чытанне асобных яго частак;
- тлумачэнне значэнняў незразумелых слоў.
Чытанне мастацкага твора можа суправаджацца:
1) гулънёвъмі дзеяннямі дзяцей;
2)прадметнай нагляднасцю (разгляд цацак, прадметаў, ілюстрацый у кнігах, падбор i разгляд карцін, якія па зместу супадаюць з мастацкім творам, напрыклад апісанне прыроды i г. д.).
3)чытаннем у спалучэнні з музыкай;
4)славеснай дапамогай (пастаноўка пасля чытання пошукавых пытанняў (чым спадабаўся герой?); параўнанне з падобным ціпроцілеглым выпадкам з жыцця дзяцей альбо з другога мастацкага твора; падказванне слоў-эпітэтаў, называнне абагульняючай істотнай рысы вобраза (рашучы, добры, мужны) пры адказах дзяцеи);
5)спалучэннем чытання з тэатральным паказам, інсцэніраваннем
(драматызацыя урыўкаў твораў, імітацыя дзеянняў пры расказванні верша, апавядання, казкі).
Чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш яму патрэбны гульнёвыя дзеянні, прадметная нагляднасць, якія б суправаджалі чытанне. Старэйшыя ж дашкольнікі могуць засвойваць прачытанае пры дапамозе славеснай падтрымкі.
Дзецям абавязкова патрэбна некалькі разоў чытаць адзін i той жа твор. Яны любяць слухаць ужо знаёмыя апавяданні, казкі, вершы. Паўторнае эмацыянальнае перажыванне праслуханага мастацкага твора вядзе да лепшага засваення яго зместу, дае магчымасць дзецям глыбей асэнсаваць падзеі, учынкі герояў.
Замацаванню прачытанага садзейнічае гутарка аб праслуханых творах (казках, апавяданнях, вершах iг.д.). Гутаркі пасля азнаямлення з творамі дапамагаюць вызначыць жанр, асноўны змест, сродкі мастацкай выразнасці. Гутарка дапамагае вучыць дзяцей аналізаваць змест прачытанага твора. Для таго каб прааналізаваць літаратурны твор, неабходна перш за ўсё адыйсці ад дробязнага апытальнага аналізу, бо ён перашкаджае ўспрыманню вобраза iўсяго твора ўвогуле. Патрэбна выкарыстоўваць разнастайныя пытанні, якія б садзейнічалі аналітычнай i эмацыянальнай дзейнасці дзяцей:
- Якія пачуцці выклікаў у вас твор?
- Што вас больш за ўсё ў творы ўсхвалявала, абрадавала, засмуціла? Чаму?
- Што вы можаце сказаць пра героя? Ці падабаецца вам яго ўчынак? Чаму?
- Хацеў бы ты дапамагчы герою? Што б зpaбiў, як дапамог?
- Што б ты пaраіў герою?
- Што б ты зpaбiў, калі б апынуўся на яго месцы?
Такая пастаноўка пытанняў дае дзіцяці магчымасць выказаць свае пачуцціi думкі, гэта значыць падтрымаць ініцыятыву дзяцей, icцi ад дзяцей.
Пры знаёмстве з мастацкай літаратурай можна выкарыстоўваць iіншыя прыёмы, напрыклад:
- разглядванне ілюстрацый з мэтай накаплення у дашкольнікаў уяуленняў аб тым, як малюнкі мастакоў дапамагаюць зразумець твор;
- славесныя замалёукі. Дзеці расказваюць аб тым, як яны прадстаўляюць герояў твора, як яны выглядаюць, у чым апрануты, дзе знаходзяцца i г. д.
Потым можна прапанаваць дзецям зрабіць малюнкі да зместа мастацкага твора альбо асобнага эпізода, сабраць усе малюнкі да мастацкага твора i скласці "кніжку-малышку". Да кожнага эпізода дзеці прыдумваюць сказ, што у выніку з'яуляецца планам для дзіцячага пераказу твора. Дзеці майструюць вокладку, пераплёт, i атрымліваецца прадукт калектыўнай працы дзяцей — кніжка.
Акрамя прыёмаў, якія садзейнічаюць слуханню, запамінанню i разуменню мастацкіх твораў, выхавацель можа выкарыстоўваць пры знаёмстве дзяцей з мастацкай літаратурай такія прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю выразнага маўлення дзіцяці. Педагагічнае майстэрства выхавацеля павінна быць накіравана на тое, каб дзіця атрымала эстэтычную асалоду ў час слухання мастацкага твору, заўважыла яе маўленчую, яскравую, трапную, мілагучную мову. Каб замацаваць заўважаныя ў творы прыгожыя словы ў слоуніку дзяцей, можна выкарыстаць прыём падбору мастацкіх азначэнняў да той ці іншай рэчы, з'явы, вобраза. Выхавацель павінен звярнуць увагу дзіцяці i на эпітэты, параўнанні, якія ёсць у творы.
Станоўча спрыяе развіццю вобразнага маўлення дзіцяці мастацкі пераказ твора, казкі.Taкi прыём, як расказванне ад імя аднаго з герояў казкі ці апавядання, дапаможа дзіцяці перадаць яго асаблівасці.
Мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў i паэтаў знаёмяць дзяцей з прыгожымі параўнаннямі, трапнымі выразамі прыказкамі, прымаўкамі, якія паэтызуюць мову дашкольнікаў, робяць больш вобразнай.
Вялікую ролю ў развіцці вобразнага маўлення дзяцей выконвае гульня-драматызацыя. Дзеціў час гульні-драматызацыі не толькі авалодваюць зместам мастацкага твора, але i вучацца перадаваць аўтарскі тэкст, выконваць ролі.
Разгортванне сюжэтна-ролевай гульні на падставе літаратурнага твора, выкарыстанне гульнёвых сітуацый - гэта таксама цікавыя прыёмы ў рабоце з дзецьмі.
Эфектыўнасць выкарыстаных разнастайных прыёмаў у рабоце з дашкольшкамі будзе залежыць у асноўным ад майстэрства выхавацеля i яго зацікаўленасці, ад мэты, якую ён паставіў перад сабой i дзецьмі.
Формы работы па азнаямленню дзяцей з мастацкай літаратурай
Важным момантам пры знаёмстве з мастацкімі творамі з'яўляецца расказ выхавацеля аб пісьменніках i паэтах. Ужо з чатырохгадовага ўзросту дзяцей неабходна знаёмщь з прозвішчамі аўтараў кніг. Творчыя біяграфіі паэтаў i пісьменнікаў дашкольнікі засвоіць не могуць, але ж асобныя эпізоды з ix жыцця, расказаныя дарослымі дзецям, у ix памяці ўсё ж такі надоўга захоўваюцца.
Выхавацель з дапамогай пытанняў высвятляе, як называюць тых людзей, якія пішуць апавяданні, вершы; якіх паэтаў i пісьменнікаў ведаюць дзеці, якія кнігі ім вядомы, хто ведае, аб чым у ix расказваецца. Можна разгледзець з дзецьмі кнігі. Можна прапанаваць успомніць твор па памяці.
Літаратурнаму развіццю дзяцей садзейнічаюць літаратурныя ранішнікі, вечарыны, прысвечаныя творчасці пісьменніка ці паэта, вечары казак, загадак, літаратурныя віктарыны па творах аднаго ці некалькіх знаёмых пісьменнікаў. У такіх мерапрыемствах пажаданы i актыўны ўдзел бацькоў. Гэтыя формы работы з дзецьмі накіраваны на фарміраванне станоўчых эмацыянальных адносін да мастацкіх твораў i беражлівых адносін да кнігi.
Для мэтанакіраванай працы па азнаямленню дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай патрэбна стварыць неабходныя ўмовы, якія б спрыялі выхаванню ў дзяцей цікавасці да малых фальклорных форм, мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў i паэтаў. У кожнай узроставай групе выхавацель абсталюе інфармацыйныя цэнтры — куток кніг. Бібліятэчкі кніжных куточкаў у групавых пакоях час ад часу аднаўляюцца партрэтамі пісьменнікаў i ix кнігамі.
Акрамя працы выхавацеля, вялікая роля ў азнаямленні дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў i паэтаў належыць бацькам выхаванцаў дзщячага сада, бо асновай усёй педагогікі з'яўляецца цесная сувязь бацькоў i дзяцей. Ад таго, якія адносіны будуць у бацькоў да роднай мовы, беларускай культуры, будуць залежаць адносіны дзяцей да спадчыны.
Пераказ – аднаўленне літаратурнага твора ў вусным выразным маўленні. Уяўляе сабой складаны разумовы навык які фарміруецца паступова ў працэссе навучання. У форме пераказу выяўляецца мастацка-маўленчая дзейнасць дашкольнікаў на пачатковым этапе яе развіцця.
Пытанні навучання дзяцей дашкольнага ўзросту пераказванню неаднаразова асвятляліся ў педагагічнай літаратуры.
Заняткі па навучанні пераказванню літаратурных твораў праводзяцца ва ўсіх узроставых групах з паступовым ускладненнем прыёмаў пераказу. Для гэтага падбіраюцца празаічныя творы з яркай кампазіцыяй, напісаныя даступнай дзецям мовай без складаных граматычных формаў, кароткімі, выразнымі фразамі, якія маюць выхаваўчае значэнне, уяўляюць сабой узоры дзіцячай мастацкай літаратуры. Такім патрабаванням найбольш адпавядаюць народныя казкі, дзе багата дыялогаў, а ўвагу дзяцей прыцягваюць спецыфічныя народныя або казачныя звароты (жыць-пажываць; толькі яго і бачылі; высока сядзіць, далёка глядзіць і т.п.).
Для першых пераказаў падбіраюцца творы невялікага аб’ёма з простым дынамічным сюжетам. Пераказ маленькіх твораў, блізкіх да тэксту або амаль даслоўны, з’яўляецца асновай для больш складаных формаў пераказу. Тэкст з некалькіх сказаў можа быць прачытаны выхавальнікам некалькіх разоў, не стамляючы дзяцей, а закончаны пераказ найбольш задавальняе дзяцей. Дзеці з поспехам пераказваюць невялікія казкі, такія, як “Коцік Петрык і мышка”, адпавяданні (напрыклад, “Яблык” В.Хомчанкі, “Кубік на кубік” Я.Тайца).
Дзецям старэйшага ўзросту для пераказаў падбіраюцца больш складаныя і аб’ёмныя творы, напрыклад народныя казкі “Пшанічны каласок”, “Муха-пяюць”, “Маша і мядзведзь”, апавяданні “Яшава рукавічка” В.Хомчанкі, “Бярозчыны валёнкі” У.Юрэвіча і інш. Дзецям гэтага ўзросту даступны апавяданні з маральнай накіраванасцю (“Пажарныя сабакі Л.М. Талстога, “Страшная казка” В.Віткі, беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”). Рэкамендуюцца для пераказу і некаторыя апісальныя творы, такія, як “Вожык” В. Прышвіна, “Кот Васька” К.Дз. Ушанскага і інш.
Падабраўшы літаратурны твор, выхавальнік рыхтуецца да падачы яго дзецям, прадумвае структуру заняткаў, прыёмы кіраўніцтва дзецьмі. Уважліва знаёміцца са зместам твора, выяўляе неразумелыя дзецям словы, практыкуецца ў выразным чытанні.
Не знаёмыя дзецям словы выхавальнік тлумачыць перад чытаннем. Напрыклад, слова янот лепш растлумачыць дзецям да чытання, паказаўшы малюнак, расказаўшы пра гэтую жывёлу. Такое слова, як куртаты, выхавальнік можа паясніць падчас чытання сінонімам кароткі.
Падбор твораў для пераказвання, прыёмы навучання залежаць ад вопыту дзяцей, іх узроставых асаблівасцей, ад складанасці твора.
Пачынаючы з сярэдняга узросту, дзяцей сістэматычна вучаць пераказу. На першых занятках ім прапануюцца добра вядомыя казкі, потым новыя, только што праслуханыя творы. Ў апошнім выпадку азнаямленне з творамі збліжаецца ў часе з пераказамі, што вымагае ад дзяцей ускладнення іх мысліцельна-маўленчай дзейнасці, і працэс авалодання мастацкім матэрыялам праходзіць больш інтэнсіўна.
Часам перад чытаннем твора трэба правесці ўступную гутарку – паставіць 1-2 пытанні для актывізацыі вопыту дзяцей, для падвядзення іх да асэнсаванага ўспрымання. Так, перад чытаннем апавядання Н. Калінінай “Памочнікі” можна спытацца, як дзеці дапамагаюць у дзіцячым садзе і дома накрываць на стол. Пасля такой кароткай гутаркі выхавальнік робіць пераход: «А зарах паслухайце, як дапамагалі накрываць на стол Саша і Алёша. Апавяданне называецца “Памочнікі”». Аднак гутарка не абавязковы этап заняткаў, тым больш што ў групе «Чамучкі» выкарыстоўваюцца кароткія творы якія поўнасцю адпавядаюць вопыту дзяцей.
Каб падрыхтаваць дзяцей да пераказу, выхавальнік 1-2 разы выразна чытае твор, ставіць дзецям некалькі пытанняў па яго змесце, паказвае ілюстрацыі, робіць тлумачэнне, а потым чытае яшчэ раз, папярэдзіўшы, каб дзеці ўважліва слухалі і запаміналі апавяданне (казку), бо затым яны самі будуць яго пераказваць. Устаноўка на запамінанне актывізуе работу памяці, увагу дзяцей, аде даецца яна толькі перад паўторным чытаннем.
Далей выхавальнік выклікае дзяцей для пераказвання. Ён дапамагае ім пытаннямі, падказкамі. Калі дзіця не можа самастойна пераказваць, выхавальнік прапануе яму распавядаць разам з ім. Ён пачынае фразу, а дзіця працягвае яе.
Напрыклад:
Выхавальнік: Жылі-былі …
Дзіця: … курачка і пеўнік.
Выхавальнік: Курачка яйкі несла …
Дзіця: … а пеўнік зярняткі здабываў.
Акрамя сумеснага пераказу выкарыстоўваецца прыём адлюстраванага пераказу, калі дзіця паўтарае за выхавальнікам фразу з пачатку:
Выхавальнік: Жылі-былі …
Дзіця: Жылі-былі дзед і бабка.
Такі прыём выкарыстоўваецца на пачатковых этапах навучання пераказу, а таксама ў рабоце з дзецьмі, якія адчуваюць цяжкасці ў выкананні задання.
Пераказ добра знаёмых дзецям народных казак праводзіцца інакш. Пасля чытання або распавядання казкі выхавальнік ставіць некалькі пытаняў, дае тлумачэнне і прапануе пераказаць твор. На паўторных занятках зусім не трэба чытаць казку, можна адразу заслухаць пераказ дзіцяці, якое добра валодае маўленнем. Дашкольнікі часам аднаўляюць тэкст з істотнымі пропускамі. Выхавальнік указвае на гэта (Ты не пра ўсё расказаў; Успомні, чым усе закончалася). Можна далучаць дзяцей групы да ўзнаўлення прапушчанай часткі апавядання або прапанаваць нагадаць паслядоўнасць апавядання. Патрэбна прачытаць прапушчаныя радкі тэксту, нацэліўшы апавядальніка і ўсю групу на аднаўленне іх у пераказе.
Па заканчэнні выхавальнік адзначае, з чым дзіця справілася добра, а што трэба палепшыць. Пры гэтым ён дае канкрэтныя парады, напрыклад, прапануе дзіцяці вымавіць тую ці іншую фразу гучней, выразней і т.п. Такія канкрэтныя патрабаванні станоўча ўплываюць на якасць наступных пераказаў.
Вельмі плённымі ў плане развіцця звязнага маўлення (пераходу ад дыялагічнага да маналагічнага маўлення) з’яўляюцца гульні-інсцэніроўкі, у якіх разыгрываюцца прыдуманныя разам з выхавальнікам працягі знаёмых твораў. Напрыклад, пасля пераказу дзецьмі казкі “Коцік, пеўнік і лісіца”, які суправаджаўся дэманстрацыяй персанажаў на фланелеграфе, выхавальнік прапануе паслухаць, што было далей: “Пайшоў коцік зноў на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы і пачаў абед варыць. Раптам у дзверы пастукалі. Пеўнік спужаўся, а гэта быў маленькі …” (паказвае малюнак) – “Зайчык”. – “Зайчык гаворыць…” – “Не бойся мяне, гэта я – маленькі зайчык” … Напрыканцы выхавальнік прапануе жадаючым расказаць працяг казкі яшчэ раз, калі дзеці адчуваюць цяжкасці, дапамагае ім пачаткам фразы.
Ва ўзросце пяці-шасці працэс успрымання і эмацыянальнага засваення дзецьмі мастацкіх твораў удасканальваецца, павышаецца ўвага і цікавасць іх да вобразнага слова.
На занятках па пераказванні выхавальнік праводзіць уступную гутарку (але не абавязкова), далей выразна чытае твор 1-2 разы, праводзіць гутарку па ягозмесце. Пытанні выхавальніка засяроджваюць увагу дзяцей на паслядонасці развіцця падзей, апісаннях, выразных словазлучэннях і зваротах. У гутарцы дзеці лепш засвойваюць моўны матэрыял твора. Пачынаецца яна з рэпрадуктыўных пытанняў, якія вымагаюць аднаўлення ў памяці дзяцей вобразаў. У канцы гутаркі трэба ставіць пытанні, каб заахвоціць дзяцей выказаць сваё стаўленне да герояў, ацаніць іх характары і ўчынкі, зрабіць высновы.
Пасля гутаркі апавядання чытаеццаяшчэ раз, затым выхавальнік прапануе дзецям пераказаць твор. Перад пераказваннем трэба вытрымаць невялікую паўзу з такім указаннем: “Усе падумайце, як вы будзеце распавядаць”. Колькасць дзяцей, якія пераказваюць твор, залежыць ад яго аб’ёму, ад паўнаты пераказаў. Кожнае дзіця пераказвае твор поўнасцю.
Калі дзеці навучацца пераказваць невялікія творы, ім можна прапанаваць пераказваць па частках і большыя па памеры тэксты. Выхавальніку трэба адразу абмежаваць пераказ дзіцяці часткай: “Ты раскажаш пра тое, хто дапамог зайчыку выгнаць лісічку з хаткі”. А можна выкарыстаць такі прыём: адно дзіця пачынае пераказваць, другое працягвае і т.д. Перад пераказам неабходна папярэдзіць дзяцей, што яны будуць распавядаць не ўвесь твор ад пачатку да канца, а па частках.
У працэсе кіраўніцтва пераказваннем выхавальнік выкарыстоўвае разнастайныя метадычныя прыёмы. Калі дашкольнік няўдала ўжыў тое ці іншае слова, выхавальнік выкарыстоўвае падсказку, калі дзіця робіць доўгую паўзу, педагог працягвае пераказ сам. Ён ацэньвае паўнату пераказу адзначае самастойнасць выкарыстанне розных інтанацый і рознага тэмпу маўлення. Дзеці таксама далучаюцца да ацэнкі пераказаў таварышаў напрыклад, адзначаюць, ці выразна яны пераказвалі, якія “прыгожыя” словы і выразы ўжылі.
Пасля неаднаразовага пераказу дзецям старшай групы выхавальнік можа прапанаваць прыдумаць свій варыянт казкі з паслядоўным увядзеннем у яе новых персанажаў. Сваімі ўказаннямі педагог дапамагае дзецям выканаць гэтае заданне, прытрамліваючыся сюжэту і моўных асаблівасцей казкі. Можна прапанаваць уявіць далейшае развіццё падзеі і адпаведна логіцы прачытанага твора апісаць дзеянні і стан персанажаў у новай сітуацыі, карыстаючыся лексікай твора. Такім чынам, пераказ можа быць дапоўнены слоўнай творчасцю дзяцей. Гэта спрыяе больш поўнаму і глыбокаму засваенню літаратурна-мастацкага матэрыялу, падмацоўвае яго ўплыў на развіццё звязнага маўлення дзяцей.
Дзецям старэйшага ўзросту можна даць для пераказу 2-3 добра знаёмыя апавяданні, блізкія па тэме. Можна прапанаваць пераказ апавядання або казкі на выбар. На такіх занятках пераказы дзяцей больш кароткія, сціслыя.
Трэба правесці заняткі па пераказванні па малюнках дзяцей. Для гэтага на першых занятках трэба прачытаць выхаванцам твор, правесці гутарку па яго змесце. Для такой работы падбіраюцца творы, змест якіх дзеці змогуць адлюстраваць на малюнках (напрыклад, “Ранішнія прамяні”, “Чатыры жаданні” К.Дз. Ушынскага і інш.).
Выхавальнік падбірае малюнкі адпаведна паслядоўнасці эпізодаў у творы (па аднаму малюнку на кожны эпізод). Усе малюнкі выстаўляюцца перад дзецьмі. Спачатку дзеці распавядаюць па асобных малюнках, а ў канцы адзін або два дашкольнікі – па ўсіх адразу. Можна аднаму дзіцяці прапанаваць расказаць па ўсіх малюнках, а потым іншым дзецям – па асобных.
Больш складаны прыём навучання – пытанні па змесце твора ў выглядзе плана. План трэбы прапанаваць дзецям пасля чытання твора, перад пераказам. Гутарка ў гэтым выпадку не праводзіцца. Спачатку выхавальнік некалькі разоў нагадвае пытанні ў ходзе пераказвання, пакуль дзеці не навучацца запамінаць іх. Дзяцей старэйшага ўзросту неабходна вучыць складанню плана, а затым выкарыстанню ўласнага плана пры пераказе. Паводле Л.А. Венгера і А.Л. Венгера, вельмі карысна “канспектаванне” дзецьмі казак з дапамогай умоўных геаметрычных фігур з наступным пераказам па мадэлі, што атрымалася.
Можна правесці пераказванне знаёмых казак або апавяданняў па выбары дзяцей. Выхавальнік называе 2-3 творы і прапануе ўсім падумаць, хто які твор хоча пераказаць. На некаторых занятках можна прапанаваць для пераказу два тэксту: першы – новы для дзяцей, параўнальны лёгкі, а другі – ужо вядомы (ён павінен быць кароткім).
Прапануюцца для пераказвання і творы апісальнага характару. Гэта, як правіла, тэксты пра прыроду В. Біянкі, Я. Чарушына, К. Каліны і інш. Пераказ апісальных твораў павінен абавязкова абапірацца на веды, вопыт дзяцей. З дапамогай пераказу дзеці глыбей і паўней засвойваюцьзвесткі пра прыроду, вучацца назіраць яе, адшукваць новае ў знаёмым і расказваць пар гэта вобразна, цікава.
Каштоўным прыёмам навучання з’яўляецца ацэнка, аналіз і абмеркаванне дзецьмі пераказаў сваіх таварышаў. Дзяцей трэба вучыць уважліва выслухоўваць пераказы іншых, добразычліва абмяроўваць іх.
Эфектыўным прыёмам практыкавання дзяцей у выразнасці выступае гульня-драматызацыя, якая не патрабуе дэкарацый, касцюмаў і папярэдняй падрыхтоўкі і праводзіцца ў канцы заняткаў.
Актуальнасць навучання дзяцей беларускай мове
Мова ёсць сродак зносiн нацыянальнай iдэнтыфiкацыi, сацыялiзацыi iдалучэнне дзiцяцi да агульнагiстарычных i нацыянальных культурных каштоўнасцей. Менавіта мова, адлюстроўваючы «шматвяковы досвед духоўнага жыцця народа», дае магчымасць кожнаму новаму пакаленню засвойваць думкі і пачуцці папярэдніх пакаленняў, авалодваць тым духоўным багаццем, якое складзена ў роднай мове. Падчас авалодання роднай мовай дзіцё мае магчымасць спазнаваць гісторыю, характары людзей, народную паэзію.
Родная мова злучана са «сваёй» культурай, яна накладае пэўныя карэктывы наўспрыманне і тлумачэнне навакольнага свету. Іншымі словамі, у кожнай мове апрадмечана светаўспрыманне народа і яго светаразуменне, якое акумулюецца ў культурных традыцыях.
Родная мова дапамагае дзіцяці ўвайсці ў навакольны свет, стаць сапраўдным грамадзянінам яго культурнай прасторы.
Праблема развіцця гаворкі і навучанні беларускай мове з'яўляецца вельмі актуальнай. Гэта злучана з тым, што навучанне дзяцей дашкольнага узроста ажыццяўляецца ў сітуацыі руска-беларускага блізкароднага двухмоўя.
Для большасці дзяцей першай мовай, на якім яны вучацца размаўляць і думаць, мець зносіны з атачальнымі, з'яўляецца руская мова. Беларускі, да якога дзеці даволі рана прылучаюцца, чуючы яго па тэлевізары, радыё, ад некаторых сталых, у дзіцячым садзе на асобных занятках, выступае для іх як другой. Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яўляецца беларуская, праўда, не чысты, а змяшаны з рускім.
Трэба таксама адзначыць, што не ўсе дзеці да пачатку вывучэння беларускай мовы ў дзіцячым садзе адчуваюць уплыў актыўнага маўленчага атачэння.
Назіранне за камунікаваннем дзяцей і дарослых сведчыць, што беларуская мова, якая афіцыйна прызнана дзяржаўный, амаль не выкарыстоўваецца для актыўнай камунікацыі дарослых і дзяцей, а таксама дзяцей паміж сабой. Улічваючы, што ў сям'і дзеці галоўным чынам маюць зносіны на рускай мове, казаць пра засваенне беларускай мовы як роднага не даводзіцца.У маўленчым развіцці дзіцяці ўзнікаюць вялікія цяжкасці, калі ўмовы выхавання не гарантуюць стварэнні больш-менш самастойных сфер ужывання кожнай мовы, калі дзіцё аддадзена ва ўладу выпадковай сумесі розных моўных сістэм, калі абедзьве мовы хаатычна змешваюцца. Выходзячы з існай сітуацыі, Н.С. Старжынская адзначае, што найболей аптымальным шляхам развіцця ў дашкольнікаў беларускай гаворкі з'яўляецца той, які, спалучае ў сабе: з аднаго боку, неўсвядомленае засваенне беларускай мовы ў штодзённым камунікаванні, развіццё «пачуцця беларускай мовы, а з другой адмыслова-арганізаванае навучанне, што арыентуе на фармiраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.
Развіццё беларускай гаворкі, навучанне беларускай мове як другой роднай, па думцы Н.С. Старжынскай, трэба будаваць у адпаведнасці з агульнымі, універсальнымі заканамернасцямі авалодання мовай. Гэту працу трэба праводзіць пашыраючы яе на працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства. Цяжкасці арганізацыі гэтага працэсу злучаны як з уплывам рускай мовы, засвоенай дзецьмі раней, гэтак і з псіхафізіялагічным развіццём дзіцяці, недастатковай сфармаванасцю актуальных матываў авалодання беларускай мовай, з прычыны пэўных сацыяльныхі лінгвістычных прычын. Да сацыяльных прычын мы аднясём культурнае моўнае атачэнне дзіцяці. У наш час у Беларусі назіраецца функцыя icнавання трох асноўных моўных адукацый: рускай мовы, беларускаймовы, «трасянкі» (змяшанага руска-беларускага прыслоўя). Прытым рускую мову і «трасянку» дзіцё чуе штодня, а літаратурную беларускую мову калі-нікалі. Тут, трэба таксама адзначыць, што адной з абавязковых умоў далейшага існавання мовы, яго вывучэння, з'яўляецца наяўнасць беларускамоўных устаноў дашкольнай адукацыі іабавязковае навучанне беларускай мове рускамоўных дашкольнікаў, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага узросту адзін раз на тыдзень на занятках па развіцці гаворкі.
Н.С. Старжынская прапануе далучаць беларускую мову ў камунікаванне з дзіцём, якое выхоўваецца ў рускамоўнай сям'і, паступова, пачынаць з яго азнакамлення з лепшымі ўзорамі мастацкіх, у першую чаргу фальклорных твораў. Па яе думцы, гэта дазволіць далучыць дашкольнікаў да багацця роднай мовы на узроўні мастацтва, будзе спрыяць развіццю іх першага пачуццёвага грунту беларускай гаворкі, што як раз і з'яўляецца патрэбнай умовай засваення мовы як роднага. Мы вызначаем творы вуснай народнай творчасці, наяўнасць іх блізкародных паралеляў як універсальную педагагічную сістэму развіцця вуснай гаворкі і культуры маўленчага камунікавання дзяцей дашкольнага веку ва ўмовах блізкароднага двухмоўя. Бо вусная творчасць беларусаў выступае як універсальны сродак далучэння дзяцей да роднай беларускай мовы, а ўсходнеславянскі фальклор нароўні з цеснымі паралелямі сюжэтаў і выяў вылучаецца своеасаблівасцю і асаблівасцямі мовы, то азнаямленне дашкольнікаў з фальклорнымі творамі іх параўнанне прывядзе да элементарнага асэнсавання лексіка-граматычных сродкаў дзвюх блізкародных моў, што ў сваю чаргу дазволіць дзецям адвольна скарыстаць гэтыя сродкі ва ўласнай як рускай, гэтак і беларускай гаворцы. Успрыманне твораў беларускай вуснай народнай творчасці будзе спрыяць засваенню дзецьмі «лепшых формаў роднай мовы», іх прылучэнню да агульналюдскіх і нацыянальных каштоўнасцяў. Творы вуснай народнай творчасці з'яўляюцца сталымі спадарожнікамі маленькага слухача, яго правадырамі ў свет слоў і выяў, крыніцай яго мастацкага развіцця і адукацыі. Жывое слова фальклору развівае ў дзяцей уяўленне, вобразнае мысленне, уяўленні пра навакольны свет, аказвае жывы ўплыў на ўспрымальную душу дзіцяці, уводзіць яго ў атмасферу жывой народнайгаворкі, набліжае да багацця роднай мовы. Яркія выявы, дакладныя словы і выразы мастацкага тэксту закладваюць у дзецях грунту кахання да мовы, да ўсяго блізкага і роднага. Успрыманне жывога слова народа далучае дзяцей да нацыянальнай этыкі, тлумачыць прыроду роднага краю, знаёміць з характарам атачальных людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі.
Такім чынам, авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы з дапамогай твораў вусна-паэтычнай творчасці складае адзін з асноўных элементаў фармавання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і аказвае істотную ролю на яго этнакультурнае выхаванне.
ВЯСЁЛЫЯ ГУЛЬНI
Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.
Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях. Вельмi важна навучыць сённяшнiх дзяцей з павагай ставiцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.
Яны мала чуюць родную мову ў шырокiм ужытку, а таму маюць бедны слоўнiкавы запас, iх маўленне знаходзiцца пад уплывам рускай мовы.
Вялiкую ролю ў фармiраваннi грамадзянскiх рысаў характару дзiцяцi адыгрваюць беларускiя народныя гульнi. Яны цесна звязаны з побытам i працоўнай дзейнасцю людзе, прыродай. Некалi гульнi мелi культавыя функцыi, але з цягам часу страцiлi сувязь з абрадам i ператварылiся ў забаву.
Рухомыя народныя гульнi нарадзiлiся ў натуральным асяродзi i нашы продкi гулялi у iх на свежым паветры. У добрае надвор,е яны праводзяцца на спартыунай пляцоўцы, або на групавых участках, часта выкарыстоуваюцца ў спартыўных святах, днях здароўя i часцей за ўсё суадносяцца з сезоннымi з,явамi («Мароз», «Спартыўнае лета»). У большасцi выпадкаў гульнi з яўляюцца фiзiчнымi. Адны з iх маюць пэўныя традыцыйныя нормы слоўныя афармленнi, што робiць iх драматызаваннымi дзеяннямi. Другiя са строгiм размеркаваннем роляў у кожнаму, у якiх слова з яўляецца сiгналам для нейкага дзеяння.
Асаблiва хочацацца адзначыць гульнi-карагоды. Са спалучэннем мелодыi, слоў, рухаў яны садзейнiчаюць выхаванню цiкавасцi да беларускай народнай творчасцi. Да роднай мовы – «А мы проса сеялi», «Грушка», «Агароднiк».
Акрамя таго многiя народныя гульнi(«Лянок», «Агароднiк») iмiтуюць асноўныя сельска-гаспадарчыя працэсы, тым самым рыхтуюць дзяцей да працы.
Амаль усе беларускiя народныя гульнi па фiзiчнай рухавасцi дзеляцца на гульнi малой, сярэдняй i вялiкай ступенi. Гульнi вялiкай рухавасцi - «Шэры кот», «Каршун», «Фарбы»; сярэдняй i малой-«Сляпы музыкант», «Гусi-лебядзi i воўк», “Рэдзька». Такi падзел дазваляе выкарыстоўваць iх ў адпаведнай частцы заняткаў, свята, ранiшняй гiмнастыкi.
Адзiн з адметных выхаваўчых сродкаў—народныя святы, прысвяткi i абрады.
Як правiла, тут дарослыя выконваюць вядучую роллю, а дзецi маюць магчымасць спяваць, скакаць, ладзiць гульнi,каб мова стала роднай, а дзецi
ведалi традыцыi i культуру свайго народа.
Каб ўявiць месца i ролю каляндарна- абрадных свят у культурнай спадчыне нашага народа, вуснай народнай творчасцi, неабходна ўмоуна падзялiць фальклёр на тры группы:
-пазаабрадавы: песнi, казкi, прыказкi i прымаукi, калыханкi i забаўлянкi, лiчылкi i заклiчкi;
-сямейна-абрадавы: радзiны, хрысцiны, вясельны;
-калядарна-абрадавыя: святы i прысвяткi восеньскага, зiмовага, вясновага, летняга перыядаў, пераходныя святы.
Каляндарна-абрадавыя святы- гэта вялiкi i цiкавы пласт народнай культуры.
Чаму каляндарныя? Таму, што яны iдуць cледам за сонцам i ствараюць гадавое кола, звязаны з працай, побытам, адпачынкам селянiна на працягу года.
КАЛЯДЫ---праводзяць iгрышчы, дзе танцуюць, гуляюць, слухаюць казкi.
Рухомыя гульнi на фальклёрным свяце: «Каляды»:
- «КАЛЯДА».
Задачы: развiваць фiзiчныя здольнасцi,кемлiвасць, знаходлiвасць, уменне пераваасабляцца; выхоуваць пачуццё павагi да традыцыйных беларускiх свят, пачуццё калектывiзму.
Апiсанне гульнi: выбiраецца КАЛЯДА i старэйшы. Дзецi утвараюць паумесячык, кожны трымае у руках падарунак Калядзе(цацкi, малюнкi…).
Старэйшы прамауляе:
Ехала Каляда
У маляваным вазочку
На вароненькiм канёчку
Заехала Каляда (называе iмя удзельнiка гульнi, напрыклад Васiль).
Каляда: Васiль, Васiль, чым даруеш Каляду?
Хлопчык называе свой падарунак i аддае Калядзе.(Можна прапанаваць дарыць Калядзе фiзкультурныя падарункi-практыкаваннi з розным iнвентаром).
- «КАЗА».
Задачы: удасканальваць уменне выконваць дзеяннi у адпаведнасцi з тэкстам, садзейнiчаць развiццю рухальных здольнасцяу; выхоуваць пачуццё павагi да
Традыцыйных беларускiх свят.
Ход:
Дзецi-калядоушчыкi утвараюць паумесячык.Заходзiць дзед з казою.Дзед прамауляе:
Вось мы да вас iдзем
I казу вядзем!
Ну-ка, козачка,
Расхадiся-ка,Усяму двару пакланiся .ка
Дзецi:
Го-го-го, каза ,
Го-го-го шэрая!
Дзе каза нагой,
Там жыта каппой.
Дзе каза хвастом,
Там жыта кустом.
Дзе каза рогам,
Там жыта стогам.
Дзе каза бывае,
Там шчасце бывае(каза б е хвастом, тупае нагой, коле рогам).
Дзед:
Ну, каза, закладай рогi
Ды падбiрай ногi
З хаты выхадзi,
Бяду вынасi.
Каза упiраецца, пачынае калоць дзеда рагамi. А потым падае i ляжыць.
Дзед:
-«каб каза магла устаць , падарунак трэба даць.» Каза устае ,iдзе у скокi разам з дзецьмi.
У некаторых варыянтах гульні («Каршун», «Каршун і качкі») пададзены дыялог каршуна з маткай, якая абараняе качак.
— Каршун, каршун, што ты робіш?
— Ямку капаю.
— Нашто табе ямка?
— Каменьчыкі шукаю.
— Нашто табе каменьчыкі?
— Іголачкі вайстрыць.
— Нашто табе іголачкі?
— Мяшочкі шыць.
— Нашто табе мяшочкі?
— Каменьчыкі збіраць.
— Нашто табе каменьчыкі?
— Тваім дзеткам зубкі выбіваць.
Каршун ловіць качак..
Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;
Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.
Апісанне гульні.
Выбіраецца мядзведзь (мішка важака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элементы ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Важак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:
—Мішка, павесялі народ! Пакажы нам, як жанчыны хлеб месяць.
Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.
— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?
Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).
— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.
Мішка ідзе хутка, нават подбегам.
— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.
Важак прамаўляе:
—Дзякуй, мішка, павесяліў народ. Пайшлі.
Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.
—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.
Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага
«МАСЛЕНIЦА»
Масленiца –свята заканчэння зiмы, таму гаварылi: «Масленка зiму праводзiць, год- сустракае».
«Блiн гарыць».
Задачы: развiваць хуткасць рухау, спрыт, вынослiвасць; выхоуваць пачуццё калектывiзму, сумленнасць.
Апiсанне гульнi: назначаецца лавец.Педагог чэрцiць на зямлi круг, у якi становяцца дзецi. Лавец, стаушы спiной да круга на адлегласцi 2 м. гаворыць: « Блiн гарыць!». Усе выбягаюць з круга, але адразу ж iмкнуцца забегчы у яго зноу. Лавец стараецца дагнаць каго-небудзь.дакрануцца да яго рукой. Той, каго дагнау лавец, будзе вадзiць.
СПАРТЫУНЫЯ СПАБОРНIСТВЫ « З бабкай Параскай I бабкай Марылькай».
« Смачны блiн». Бабка Параска: « Каб вы сталi дужымi i спрытнымi, трэба спачатку блiноу паесцi. Трэба дабегчы да бабуляк, узяць блiн, абабегчы вакол бабак, вярнуцца назад.
ГУКАННЕ ВЯСНЫ.
Забава «СКАКАННЕ ЦЕРАЗ АГОНЬ»
Задачы:практыкаваць у пераскокваннi цераз прадметы ; развiваць спрыт,смеласць.
Ход: часам на Гуканне вясны пры вогнiшчы спявалi гукальныя вяснянкi , вадзiлi карагоды, скакалi цераз касцёр. Гэта вогнiшча сiмвалiзавала канец зiмы, ачышчэнне зямлi.
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.
Матэрыял: цацкі.
Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дзе-небудзь села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болып іх знойдзе.
Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.
Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.
Апісанне гульні.
Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то левую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».
Дзеці гавораць спакойна:
Як павадзіўся журавель
Да нашых канапель.
Такі-такі чубаты,
Такі-такі насаты!
Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.
Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток»
(даўжынёй 2—3 м).
«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.
«ВЯЛIКДЗЕНЬ».
« Вялiкдзень-вялiкае гадавое веснавое свята. Ранiцай хадзiлi глядзець «гульню» сонца, пафарбаванымi яйкамi, гулялi « у бiткi», качалi iх, гушкалicя на арэлях, вадзiлi карагоды.Умывалiся вадой з чырвонымi яйцамi.
Дзецi на Вялiкдзень клiкалi дождж абрадавымi i магiчнымi песенькамi-заклiчкамi.
Гульнi: «Катаць яечкi».
Задачы: удасканальваць уменне пракочваць мяч па дошцы;
Развiваць хутксць рэакцыi, трапнасць, вакамер; выконваць сяброускiя адносiны памiж дзецьмi.
Апiсанне гульнi:усталяваць пад нахiлам дошчачку i прапанаваць дзецям па чарзе скочваць па ёй яйкi (мячыкi). Выйграе той, чыеё яечка, пушчанае з нахiлу, пройдзе самую большую адлегласць. Або выйграе той, хто зможа пусцiць яечка так ,кааб яно на хаду закранула яечкi яго сяброу.
«ПЕРАПЁЛКА»
Задачы: удасканальваць уменне выконваць iмiтацыйныя рухi, развiваць памяць.
Апiсанне гульнi: з удзельнiкау гульнi выбiраюць дзяучынку-перапёлку. Пасля бяруцца за рукi. Становяцца у кола, упусцiушы туды перапёлку, круцяцца, пяюць.
Кола: Устань, устань, перапёлачка,
Устань. Устань, маладзенькая.
Перапёлачка:Да я i устала, перапёлачка,
Да я i устала , маладзенькая.
Кола: Умыйся, умыйся, перапёлачка,
Умыйся, умыйся, маладзенькая.
Перапёлачка: Да, я умылася, перапёлачка,
Да я умылася, маладзенькая.
Кола Учашыся, учашыся,перапёлачка,
Учашыся, учашыся, маладзенькая.
Перапёлка: Да я учасалася,перапёлачка,
Да я учаслася, маладзенькая.
Кола: Узлажы сарочку, перапёлачка,
Узлажы сарочку, маладзенькая.
Перапёлка: Да я узлажыла, перапёлачка,
Да я узлажыла, маладзенькая.
Кола: У нашай перапёлкi залатыя пёркi,
Куды захацела, туды паляцела –
КУПАЛЛЕ-старажытнае абрадавае свята сонца i агню, бажаствоу урадлiвасцi i росквiту зямлi.
Адбаулення, ночы прыбауленне»,-кажуць у народзе i нездарма захавауся звычай наглядаць за свяцiлам, як «сонца грае».
«Купалiнка»-развiваць узгодненасць рухау; выхоуваць пачуццё каллектывiзму,цiкавасць да народных гульняу.
Апicанне гульнi: сярод удзельнiкау гульнi выбiраюцца Купалiнка (дзяучынка) цi Купала (хлопчык). Дзецi iдуць кругам у карагодзе.Купалiнка падыходзiць да iх i пытаецца : «Чаму вы залатым замком замкнёны?».
Дзецi: «Мы Купалiнку чакаем. Залаты замочак адамкнём». Дзецi пускаюць Купалiнку у сярэдзiну карагода i пытаюцца:
Купалiнка, Купалiнка,
Ту-ту-ту!
Дзе ж твая дачка?
Ту-ту-ту!(Прытупваюць нагамi i пляскаюць у далонi)/
Купалiнка адказвае:
У полi кветачкi рве,
Кветачкi рве, вяночкi уе!
Дзецi тым часам iдуць карагодам i прамауляюць:
А нашай (-аму)( называюць iмя дзяучынкi цi хлопчыка)
Не хапiла вянца,
А ёй трэба чапца.
Купалiнка хуценька падбягае да дзяучынкi цi хлопчыка i надзявае яму чапец(звычайную шапку). Той выконвае ролю Купалiнкi цi Купалы.
«ВЕДЗЬМА».
Задачы:удасканальваць навыкi бегу з лоуляй i адхiленнем; развiваць хуткасць рэакцыi, спрыт; выхоуваць пачыццё каллектывiзму.
Абсталяванне: папарпць-кветка(галiнка дрэва цi кветачка), вяночак для Купалiнкi.
Апiсанне гульнi: з лiку удзельнiкау гульнi выбiраюцца ведзьма(дзяучынка) цi вядзьмар(хлопчык) I Купалiнка. Дзецi iдуць карагодам, у сярэдзiне якога стаiць Купалiнка, прамауляюць хорам:
Купалiнка. Купалiнка,
Купалiнка наша,
Дай нам золата багата.
Купалiнка адказвае:
-Дам вам папараць-кветку,
Будзеце багаты,Багаты
На увесь белы свет.
Дае аднаму з удзельнiкау папараць-кветку. Потым Купалiнка гаворыць:
Вядзьмар (цi ведзьма) iдзе,
Папараць- кветку адбярэ.
Дзецi iмгненна утвараюць паумесячык i хаваюць рукi за спiну, нiбыта хаваюць папараць-кветку. Ведзьмар павiнен адгадаць, у каго знаходзiцца падарунак Купалiнкi. Як толькi ён пакажа на таго. Хто хавае кветачку папарацi, той уцякае ад ведзьмара i iмкнецца аддаць кветачку Купалiнцы. Калi яму удаецца,ён выконвае ролю Купалiнкi, калi не- ведзьмара.
«ВОГНIШЧА»
Задачы: развiваць хуткасць рэакцыi, уменне арыентавацца у навакольных абставiнах, спрыт; выхоуваць смеласць.
Апiсанне гульнi: забiваецца калок у зямлю, да яго прывязваецца вяроука даужынёй у паутара-два метры. Вакол складваюцца розныя рэчы( мячыкi, скакалкi, лапатачкi i iнш.) Выбiраецца вартаунiк, астатнiя-пажарнiкi. Яны становяцца вакол вогнiшча i пачынаюць прамауляць хорам: «Гарыць, палае, ратунку не мае! Дапамажыце патшыць!»(2-3 разы). Пасля гэтых слоу кожны бяжыць да калка, кааб схапiць адну якую-небудзь рэч. А вартаунiк адной рукой трымае вяроуку, а другой рукой iмкнецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакранууся, становiцца вартаунiком, гульня працягваецца.
Літаратура:
Лях, Н.І. Беларускія народныя гульні ў фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (з вопыту работы) / Н.І.Лях . – 2-евыд. – Мінск : Зорны Верасок , 2017 . – с. 21.
раскрыть » / « свернуть